БЕЛ Ł РУС

Хрысціянства для «чайнікаў». Лекі Царквы

15.10.2013 / 08:40

а. Андрэй Буйніч

Тры абзацы ад уніяцкага святара.

Асновай Царквы ёсць апостальская пераемнасць. Апостальская пераемнасць – гэта ланцужок рукапалажэнняў, які злучае біскупаў нашых часоў і першых Апосталаў. Праз рукапалажэнне біскупаў у Царкве перадаецца святарская ўлада.

Біскупы сваёй уладай дзеляцца са святарамі. Гэтая ўлада праяўляецца ў здзяйсненні таямніцаў. У Царкве існуе сем таямніцаў-сакрамантаў: Хрост, Мірапамазанне, Споведзь, Эўхарыстыя, Жанімства, Святарства, Намашчэнне Хворых.

Памыляюцца тыя, хто кажа, што апостальская пераемнасць неістотная. Існаванне апостальскай пераемнасці ёсць адной з прыкметаў сапраўднай Царквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула