БЕЛ Ł РУС

Facebook адкрыў усе старонкі карыстальнікаў

11.10.2013 / 10:57

Сацыяльная сетка Facebook абвясціла, што карыстальнікі больш не змогуць хаваць свой профіль у пошуку. Пра гэта гаворыцца на афіцыйнай старонцы кампаніі.

Опцыю «Хто можа шукаць вашу хроніку па імені?» выдалілі з наладак яшчэ ў мінулым годзе, але толькі ў тых падпісантаў, у якіх яна не была ўключана. Цяпер цягам бліжэйшых тыдняў гэтая опцыя знікне ў кліентаў Facebook, якія ёй карысталіся.

У сацсетцы адзначылі, што так рабіла невялікая колькасць падпісчыкаў Facebook.

Акрамя таго, кампанія заяўляе, што карыстальнікам важней кантраляваць інфармацыю, якой яны дзеляцца, а не спосаб, з дапамогай якога можна знайсці іх профіль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула