БЕЛ Ł РУС

Што не спалілі ў печках: выстава старых беларускамоўных выданняў у Каўнасе

12.10.2013 / 01:14

Кірыла Хілько, Каўнас

«Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча, выдадзеныя лацінкай. 

Беларуская драматургія: «Па рэвізіі», «Модны шляхцюк» і «Раскіданае гняздо». 

«Паўлінка» Янкі Купалы і «Антон» М. Гарэцкага. 

Амерыканская класіка: «Прынц і жабрак» марка Твэна. 

«Ірландскія народныя казкі» для беларускіх дзетак. 

Друкавалася шмат перакладной літаратуры. На фота беларускамоўныя выданні «Рабінзона» Д. Дэфо і «Кацярыны» Т. Шаўчэнкі. 

Падручнік граматыкі «Першыя зярняткі». 

«Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М. Доўнар-Запольскага. 

«Наша Ніва» за 1911 год.

Пчалярскі часопіс «Беларуская борць». 

Часопіс «Шлях моладзі». 

Газета «Гоман».

Чаго бракуе цяпер: навуковая, навукова-пааулярная і вучэбная літаратура па-беларуску.

«Аб чалавечым целе» А. Красоўскага

Выстава кніг Беларускага музея ў Вільні. 

У рамках ІІІ Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі Беларускі музей ў Вільні зладзіў выставу сваіх скарбаў: старых беларускамоўных выданняў пераважна міжваеннага часу. Выстава праходзіць у будынку гуманітарнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне. Экспанаты выстаўленыя ў простых стэлажах, але нават з гэтага невялікага кнігасбору зразумела, наколькі разнастайнай была беларускамоўная выдавецкая справа ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

«У міжваенны час у Вільні выдавалася шмат мастацкай, навукова-папулярнай, дзіцячай літаратуры, друкаваліся падручнікі для школ. Выходзілі газеты: «Наша доля», «Наша Ніва», «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», «Самапомач», «Гоман», «Беларускі голас»; часопісы «Хрысціянская думка», «Шлях моладзі», «Калоссе», «Нёман»; гумарыстычны часопіс «Маланка»; дзіцячы часопіс «Заранка», «Пралескі» і інш.

З аповедаў віленскіх беларускіх дзеячоў, якія за сваю дзейнасць былі пакараныя сталінскімі лагерамі, усю беларускамоўную літаратуру, кнігі, газеты падчас следства іх прымушалі пад наглядам следчых спальваць у печках. Захоўванне кніг і газет было проста небяспечным для жыцця іх самых і іх блізкіх.

Беларусы хавалі кнігі ў самых неймаверных месцах. Так, Язэп Шнаркевіч свае дзённікі закапаў у зямлю. Толькі праз поўвеку, падчас будоўлі новага дома яго нашчадкі іх знайшлі. Таму прадстаўленыя вам кнігі і газеты прайшлі нялёгкі, пакутлівы шлях», — паведамляюць арганізатары.

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, былі ахвяраваныя з прыватных калекцый, а таксама набытыя Беларускім музеем у Вільні. Выстава прысвечана Сяржуку Вітушку, якому належыць ідэя адраджэння Беларускага музея ў Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула