БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ў суботу аддаў тры галявыя перадачы

13.10.2013 / 10:34

Nashaniva.com

Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі выйграла 12 кастрычніка ў дружыны Сейма Латвіі - 6:5 (4:1, 2:3, 0:1) у таварыскім матчы, які адбыўся ў Мінску на лядовай пляцоўцы клуба "Юнацтва" у парку імя Горкага.

Дзве шайбы ў складзе беларускай дружыны закінуў Андрэй Асташэвіч. Таксама вызначыліся Генадзь Савілаў, Дзяніс Курдзека, Андрэй Міхалёў і Павел Белы.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў тры галявыя пасы партнёрам па камандзе.

Гульня трымала заўзятараў у напрузе да апошніх секунд трэцяга перыяду. Каманда Лукашэнкі выйгравала з перавагай у адну шайбу. Латвійскія хакеісты мелі шанец зраўняць лік, аднак у вырашальны момант сустрэчы гаспадары упэўнена і па-майстэрску згулялі ў абароне, паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула