БЕЛ Ł РУС

Настаўніцу мінскай гімназіі падазраюць ва ўтрыманні бардэля

15.10.2013 / 09:03

Настаўніца матэматыкі сем гадоў вербавала дзяўчатак для свайго бардэля.

Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй ( ГУБОиК ) МУС выяўлена група сутэнёраў, якая дзейнічала ў Мінску амаль 7 гадоў. У ліку падазраваных чатыры чалавекі, сярод якіх тры жанчыны, у тым ліку 46-гадовая настаўніца матэматыкі УА «Гімназія №13 горада Мінска».

Па дадзеных барацьбітоў з арганізаванай злачыннасцю, падазраваныя з 2007 года, дзейнічаючы ў складзе арганізаванай злачыннай групы, трымалі уласны бардэль, са штатам прастытутак, які самі ж камплектавалі. Прычым настаўніца матэматыкі сталічнай гімназіі была найстарэйшай сярод усіх членаў злачыннай групы і самай дасведчанай з «маманяў». Пры гэтым жанчына як педагог умела знайсці ключ да душаў сваіх вучаніц і магла рэальна ўплываць на іх жыццёвы выбар.

Паводле дадзеных ГУБАЗіК МУС усяго ў штаце бардэля было 15 «дзяўчат па выкліку», сярод якіх 13 былі беларускамі, а яшчэ дзве — грамадзянкамі Украіны.

Пра тое, ці трапілі ў штат бардэля вучаніцы сталічнай гімназіі №13 і ці прыклала да гэтага руку іх настаўніца, інфармацыя не разгалошваецца, бо гэта можа нанесці істотную шкоду асабістым інтарэсам дзяўчат. Але вядома, што настаўніца шчыльна працавала са старшакласніцамі на пазашкольных мерапрыемствах, у тым ліку забаўляльных, якія ладзяць мінскія начныя клубы.

Усе кіраўнікі сталічнага бардэля, у тым ліку і настаўніца матэматыкі мінскай гімназіі, затрыманыя. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.171 Крымінальнага кодэкса Беларусі (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў цэнтральны апарат Следчага камітэта для правядзення далейшага расследавання.

Варта адзначыць, што гімназія №13 лічыцца адной з найлепшых у Мінску. Асабліва моцная яна ў матэматыцы. 

На сайце гімназіі затрыманая настаўніца матэматыкі ўжо адсутнічае ў спісе педагогаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула