БЕЛ Ł РУС

15 лістапада на Віцебшчыне магчымы мокры снег, ноччу пахаладае да -3°C

14.11.2013 / 16:58

У бліжэйшыя суткі, 15 лістапад, чакаецца надвор’е пераважна без ападкаў.

Толькі днём па Віцебскай вобласці месцамі могуць быць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне згусціцца туман, у асобных раёнах можа ўтварацца слабы галалёд.

Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра гэтай ноччу будзе вагацца ад 3°C марозу да 3°C цяпла, у разгар дня максімум тэмпературы не перавысіць +1 .. +6°C. Атмасферны ціск ноччу і раніцай будзе расці, днём істотна не зменіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула