БЕЛ Ł РУС

Telegraph: выбух у Валгаградзе ставіць пад пытанне бяспеку Сочы 2014

29.12.2013 / 14:52

Фота Дзмітрыя Рагуліна, ИТАР-ТАСС.

Заходнія СМІ адрэагавалі на тэракт у Валгаградзе артыкуламі, дзе выказваюцца сумневы адносна бяспекі наведвання Алімпіяды ў Сочы, піша Газета.ru.

«Выбух ўсяго праз два месяцы пасля тэракту ў тым жа горадзе (смяротніца Наіда Асіялава падарвала аўтобус у Валгаградзе 21 кастрычніка) ўмацоўвае асцярогі ў магчымым нападзе ісламскіх баевікоў на аб'екты зімовай Алімпіяды, якую Расея збіраецца правесці ў горадзе Сочы на Чорным моры менш чым праз шэсць тыдняў», — піша The Telegraph.

«Наколькі бяспечная Алімпіяда ў Сочы?» — задаецца пытаннем CNN у сваім твітэры і прыводзіць спасылку на сюжэт тэлеканала, які распавядае аб тэрактах на Каўказе, блізкасці Сочы да праблемнага рэгіёна і арганізацыі бяспекі на расійскіх вакзалах.

У чэрвені лідар чачэнскай групоўкі Доку Умараў заклікаў сваіх тэрарыстаў засяродзіць падрыўную працу на Алімпіядзе, нагадвае Independent, адзначаючы, што «Валгаград знаходзіцца ўсяго ў 690 км ад Сочы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула