БЕЛ Ł РУС

МАЗ пратараніў «Мерсэдэс» на трасе «Мінск-Гомель» - фота

13.01.2014 / 17:04

Здарэнне адбылося сёння на 42-м кіламетры аўтадарогі «Мінск — Гомель»

http://mchs.gov.by

Каля вёскі Маставая сутыкнуліся два грузавікі — Mercedes-Benz 410 і МАЗ. Высветлілася, што вадзіцель МАЗа не даў рады з кіраваннем і пратараніў грузавы фургон. 

На месца аўтааварыі прыехалі выратавальнікі і дзве брыгады хуткай дапамогі.

У выніку здарэння пацярпеў кіроўца Mercedes-Benz 410, якога выратавальнікі даставалі з кабіны з дапамогай гідраўлічнага спецінструмента. Кіроўцу, які атрымаў цяжкія пашкоджанні, як і пасажыра МАЗа, шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула