БЕЛ Ł РУС

Сямейны бізнэс па-беларуску: сям'я са Жлобіна асуджана на працяглы тэрмін за продаж… наркотыкаў

13.01.2014 / 20:57

БелТА

Справа была арганізавана досыць проста.

Жонка, якая з'яўлялася супрацоўніцай аднаго з бараў Жлобіна, прапаноўвала пакурыць «траўку» якому-небудзь маладому чалавеку. Давала яму дозу бясплатна, а потым ахвяра ўжо пачынала набываць у яе зелле. Муж тым часам займаўся «арганізацыйнымі пытаннямі».

Сямейная пара гандлявала наркотыкамі як у бары, гэтак і па месцы жыхарства.

Пад час вобшуку ў іх дома было канфіскавана амаль 500 грамаў марыхуаны, што з'яўляецца буйной партыяй. Супрацоўніца бара таксама абвінавачвалася ў схіленні да ўжывання наркотыкаў.

Жанчыну прыгаварылі да дзевяці гадоў, яе мужа — да васьмі гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула