БЕЛ Ł РУС

Турчынаў назваў прыярытэт Украіны: Курс на еўраінтэграцыю

23.02.2014 / 22:20

Адзін з прыярытэтаў Украіны — вяртанне да курсу на еўраінтэграцыю, праз барацьбу за якую і пачынаўся Майдан. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў ў сваім відэазвароце.

«Мы павінны вярнуцца да сям'і еўрапейскіх краін», — падкрэсліў ён.

Разам з тым, старшыня ВР адзначыў, што ўсведамляе важнасць сувязяў з Расійскай Федэрацыяй. Турчынаў выказаў гатоўнасць да дыялогу з кіраўніцтвам Расіі.

Ён лічыць, што трэба будаваць адносіны з гэтай краінай на «новай, сапраўды раўнапраўнай і добрасуседскай аснове, якая прызнае і ўлічвае еўрапейскі выбар Украіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула