БЕЛ Ł РУС

У Харкаве прарасійскія актывісты разграмілі офісы ўкраінскіх арганізацый

16.03.2014 / 18:47

У Харкаве мітынгоўцы пад прарасійскімі лозунгамі зладзілі пагром у будынку на вуліцы Рымарскай, дзе знаходзяцца офісы таварыстваў і арганізацый «Прасвіта», «Патрыёт Украіны» і «Правы сектар».

На дарозе перад будынкам дагараюць кнігі, якія вынеслі прарасійскія актывісты. Акрамя таго, у двары дома раскідана сімволіка «Правага сектара». Уваход у двор ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі.

Удзельнікі акцыі накіраваліся да офіса «Правага сектара» ад генконсульства Расійскай Федэрацыі. На шляху яны таксама спыняліся каля будынка генконсульства Польшчы, аблупраўлення міліцыі і кіравання СБУ. Відавочцы адзначылі, што падчас разгрому міліцыя не ўмешвалася ў падзеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула