БЕЛ Ł РУС

Партыя рэгіёнаў збірае з'езд у Данецку для «ўльтыматуму ўлады»

14.04.2014 / 13:40

Партыя рэгіёнаў мае намер правесці 16 красавіка надзвычайны з'езд дэпутатаў усіх узроўняў Данецкай вобласці ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне.

З'езд павінен аб'яднаць асноўныя патрабаванні жыхароў рэгіёну і вылучыць іх цэнтральным органам улады.

«Гэта — дэцэнтралізацыя ўлады: прамыя выбары губернатара, пашырэнне паўнамоцтваў для рэгіёну, у тым ліку бюджэтная аўтаномія, а таксама дзяржаўны статус расійскай мовы. Наша мэта — абараніць інтарэсы Данбаса, прадухіліць раскол Украіны і спыніць далейшае кровапраліцце», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула