БЕЛ Ł РУС

Паўабаронца «Барусіі» будзе лячыцца ў Крыме ў расійскім вайсковым шпіталі

14.04.2014 / 13:49

Адзін з вядучых гульцоў дортмундскай «Барусіі» паўабаронца Ілкай Гюндаган, які прапусціў сёлетні сезон амаль цалкам з-за праблем з хрыбетнікам, пройдзе лячэнне ў расійскім вайсковым шпіталі ў Крыме.

Пра гэта паведамляе нямецкі тэлеканал Sport1.de.

Бацька і агент 23-гадовага хаўбека Ірфан Гюндаган ад каментароў пакуль адмовіўся.

Адзначаецца, што клуб сам даў гульцу права выбару, дзе праходзіць аднаўленне.

Раней стала вядома, што Гюндаган прапусціць не толькі канцоўку сезону, але і чэмпіянат свету. У апошні раз хаўбек выходзіў на поле ў жніўні 2013 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула