БЕЛ Ł РУС

Новы гадзінны пояс можа з'явіцца ў Расіі

14.04.2014 / 14:05

ria.ru

Новы законапраект аб вяртанні ў Расіі «зімовага» часу прадугледжвае ўвядзенне дадатковага гадзіннага пояса, зараз у краіне іх будзе 10, паведаміў дэпутат Дзярждумы, кіраўнік камітэта па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў.

Пераход на «зімовы» і «летні» час быў адменены летам 2011 года па ініцыятыве Дзмітрыя Мядзведзева. Цяпер у Расіі дзейнічае пастаянны «летні» час. Па словах Калашнікава, законапраект павінен быць занесены ў Дзярждуму ў бліжэйшы час.

«Уносіцца новы гадзінны пояс. Гэта звязана з тым, што пры дзевяці гадзінных паясах паміж Масквой і Уралам адзін гадзінны пояс. Гэта досыць абсурдная сітуацыя, яна прывяла да таго, што паміж Татарстанам і Башкірыяй — гэта дзве рэспублікі побач — розніца дзве гадзіны», — сказаў Калашнікаў.

«У прыватнасці, Масква будзе не плюс чатыры да Грынвіча, як цяпер, а плюс тры.

Але ў кожным суб'екце Расіі будзе свой час, максімальна набліжаны да астранамічнага», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, рэгіёны самастойна вызначацца з часам, па якім хочуць жыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула