БЕЛ Ł РУС

Міліцыя ў Горлаўцы перайшла ў падпарадкаванне падпалкоўніка арміі РФ ВІДЭА

14.04.2014 / 14:47

Сёння ў Горлаўцы сепаратысты захапілі будынак Горлаўскага гарупраўлення міліцыі ў Данецкай вобласці.

«У 12.50 частцы асабовага складу аддзялення ва ўнутраным двары нехта ў камуфляжы, які адрэкамендаваўся падпалкоўнікам расійскага войска з Сімферопаля і прад'явіў расійскі пашпарт «прадставіў» новага начальніка — чалавека ў цывільным Шульжэнку Аляксандра Фёдаравіча», — паведамляе дэпутат Адэскага аблсавета Аляксей Ганчарэнка.

У той жа час, з разгромленага будынка вывелі дзеючага начальніка. Зброю афіцэр сепаратыстам не здаў, яго пасадзілі ў машыну.

Паводле слоў Ганчарэнкі, Горлаўка была адным з нямногіх гарадоў Данецкай вобласці, дзе міліцыя на чале з палкоўнікам Андрэем Крышчанкам аказвала супраціў сепаратыстам. Аднак за двое сутак ніхто да іх не прыйшоў на дапамогу і аддзяленне міліцыі здалося.

Ганчарэнка распавёў, што штурмаваў аддзяленне міліцыі натоўп з 200-250 чалавек, якія былі з георгіеўскімі стужкамі, у масках. Яны былі ўзброены камянямі, палкамі, металічнымі шчытамі, кактэйлямі Молатава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула