БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Еўропе трэба павучыцца ў Беларусі якасці прадукцыі

14.04.2014 / 14:55

У новых гасцініцах неабходна максімальна выкарыстоўваць беларускую прадукцыю, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка, удзельнічаючы ў адкрыцці пабудаванага да чэмпіянату свету па хакеі гатэля «Рэнесанс Мінск».

Лукашэнка даў высокую ацэнку якасці беларускіх тавараў. Паводле яго слоў, беларуская прадукцыя «можа быць, не заўсёды вельмі прыгожа запакаваная, як на Захадзе, але па якасці гэта тое, чаго Еўропе трэба вучыцца». Што тычыцца мэблі, то нядрэнна было б укамплектаваць новыя гатэлі беларускай прадукцыяй, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У час размовы з інвестарамі і кіраўніцтвам гатэля аб падрыхтоўцы гатэльнага персаналу Лукашэнка сказаў, што беларусам варта пераймаць досвед замежных калег.

Лукашэнка азнаёміўся з гатэлем, умовамі пражывання.

Падчас чэмпіянату свету тут размесцяцца дэлегацыі шасці краін —удзельніц: хакейныя каманды Канады, Нарвегіі, Славакіі, Даніі, Чэхіі і Швецыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула