БЕЛ Ł РУС

Расійскія баевікі ў Горлаўка лінчавалі палкоўніка міліцыі, які адмовіўся ім падпарадкавацца

14.04.2014 / 17:14

Nashaniva.com

асцярожна, страшныя кадры, нецэнзурная лексіка

Натоўп азвярэлых расейцаў спрабаваў паставіць на калені кіраўніка міліцыі Горлаўкі. Калі ён адмовіўся, яго збівалі ўсім, што мелі, паведамляе «Комсомольская правда в Украіне». Палкоўнік Крышчанка двое сутак кіраваў абаронай мясцовага аддзела міліцыі. Міліцыя Горлаўкі не страляла, але і не дазваляла расійскім штурмавікам увайсці ў будынак.

Раней быў забіты ўкраінец у Данецку, байцы групы «Альфа» ў Славянску, крымскі татарын у Сімферопалі, некалькі ўкраінскіх афіцэраў у Крыме. У крытычным стане застаюцца праўкраінскія актывісты, збітыя ў Харкаве. Акрамя таго, больш за сто чалавек загінулі ад рук снайпераў на Майдане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула