БЕЛ Ł РУС

Прарасійская дэманстрантка ў Харкаве, што асцервянела збівала ўкраінца, аказалася доктаркай ФОТА, ВІДЭА

15.04.2014 / 21:34

У сацсетках знайшлі старонку ачмурэлай сепаратысткі, якая дабівала скрываўленага актывіста пасля сутыкненняў у Харкаве. Жанчыну, якая біла актывістаў нагамі, клічуць Вольга Варашылава. Яна нарадзілася ў Чугуеве і працуе доктарам. 

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў журналіст Зураб Аласанія.

Знайшлі і яе старонку ў «Аднакласніках», праўда, жанчына паспела яе выдаліць. Дадзеныя са старонкі Варашылавай засталіся ў кэшы Google. Яе дзявочае прозвішча паказанае як Варжаінава, а ня Варашылава, а цяпер яна носіць прозвішча Дворнікава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула