БЕЛ Ł РУС

Па справе кампаніі «Антасам» арыштывана маёмасць на 600 тысяч даляраў

18.04.2014 / 10:04

СМ

Гэта рухомая і нерухомая маёмасць, банкаўскія рахункі кіраўнікоў кампаніі і іх сваякоў — на шэсць мільярдаў рублёў.

«Устаноўлена, што заснавальнікі і супрацоўнікі таварыства завалодалі грашамі ўдзельнікаў долевага будаўніцтва на падставе залічэння іх у кошт аплаты будаўніцтва і выкарысталі іх у сваіх мэтах, — паведамілі ў Следчым камітэце. — Падчас папярэдняга следства праведзены ператрусы па месцах рэгістрацыі і пражывання абвінавачаных, у офісах. Забяспечана прыцягненне грашовых сродкаў для будаўніцтва жылога комплексу «Самоцветы» (Мінск) больш за 13 мільярдаў рублёў».

Фігуранты справы абвінавачваюцца ў махлярстве. Знаходзяцца пад арыштам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула