БЕЛ Ł РУС

Батальён алігарха Каламойскага без боя вызваліў райцэнтр на Данбасе і адмяніў там «рэферэндум» ВІДЭА

11.05.2014 / 16:53

Гарвыканкам і гарадскі аддзел міліцыі Чырвонаармейска (райцэнтр Данецкай вобласці) вызваленыя без бою Нацыянальнай гвардыяй.

На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, можна назіраць сварку мясцовых жыхароў і камандзіра атрада ў чорным камуфляжы.

«Вы сарвалі нам рэферэндум!» — заяўляюць мясцовыя жыхары. «Хлопцы, які рэферэндум? Вы украінцы ці хто?», — адказвае гвардзеец.

Па дадзеных сепаратыстаў, у горад увайшоў батальён «Днепр», сфарміраваны пад эгідай губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула