БЕЛ Ł РУС

Сідорскі прыбыў у Іркуцк

6.11.2007 / 20:45

Nashaniva.com

Гэта першы візіт прэм’ера ў гэты рэгіён Расійскай Федэрацыі.

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў з рабочым візітам у Іркуцк. Гэта першы візіт прэм’ера ў гэты рэгіён Расійскай Федэрацыі. Заўтра тут прадугледжваюцца сустрэча з губернатарам Іркуцкай вобласці Аляксандрам Цішаніным, правядзенне перагавораў па пашырэнню супрацоўніцтва ў мэтах павелічэння экспарту прадукцыі беларускіх вытворцаў, наладжвання вытворчай кааперацыі, удзелу беларускіх арганізацый у федэральных і рэгіянальных праграмах, якія рэалізуюцца ў Іркуцкай вобласці.

Адначасова з візітам прэм’ер‑міністра Беларусі ў Іркуцк адбудзецца візіт беларускіх дзелавых колаў (прадстаўнікі ААТ «Амкадор», ВА «БелАЗ», ВА «Гомсельмаш», ВА «Мінскі трактарны завод», ААТ «Лідскі малочнакансервавы камбінат»).

Па выніках перагавораў прадугледжваецца падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Іркуцкай вобласці РФ аб гандлёва‑эканамічным, навукова‑тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, а таксама Пратакола аб гандлёва‑эканамічным, навукова‑тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Іркуцкай вобласцю РФ на 2008‑2009 гады.

У студзені — жніўні 2007 года тавараабарот паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю склаў $38,3 млн. і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года павялічыўся на 68,7 працэнта; экспарт — $21,8 млн., павялічыўся на 97,1 працэнта; імпарт — $16,5 млн., павялічыўся на 41,1 працэнта.

Аснову экспарту Беларусі ў Іркуцкую вобласць складаюць грузавыя аўтамабілі, шыны, трактары, сельскагаспадарчая тэхніка, халадзільнікі, мэбля і прадукты харчавання.

З Іркуцкай вобласці ў Беларусь у студзені — жніўні 2007 года імпартаваліся дрот алюмініевы, цэлюлоза драўняная (растваральныя гатункі), лесаматэрыялы распілаваныя, пігменты, неапрацаваныя шкуры буйной рагатай жывёлы, цэлюлоза драўняная (акрамя растваральных гатункаў), палявы і плаўніковы шпат, парашкі і лускавінкі алюмініевыя.

БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула