БЕЛ Ł РУС

У Мінску хлопца асудзілі на 15 сутак за раздачу ежы бедным

19.05.2014 / 10:52

Ірына Арахоўская, Ганна Бадзяка

абнаўляецца

У Мінску, у судзе Партызанскага раёна, 19 мая прайшоў суд над Алесем Курцам, затрыманым 17 мая падчас раздачы ежы бедным у межах традыцыйныай акцыі «Ежа замест бомб».

Сведка з РУУС блытаўся ў паказаннях, не мог узгадаць, у што быў апрануты Курэц падчас затрымання, дзе была прапаркаваная машына, адказвае: «Гэта да справы не адносіцца». Зараз у судзе абвешчаны перапынак.

12:38

Алесь Курэц асуджаны на 15 сутак (нібыта за лаянку).

Яшчэ адзін сведка таксама блытаўся ў паказаннях. Курца прыйшлі падтрымаць каля 20 чалавек, але многіх не пусцілі ў залу суда, бо яны былі ў шортах (непаважнае стаўленне да суда).

***

Акцыі раздачы ежы адбываліся зімой штотыдзень у трох кропках горада: бяздомнікаў рэгулярна падкармлівалі бясплатнай ежай, але ўжо тады, зімой, актывісты адчулі на сабе ціск.

У суботу былі затрыманыя некалькі чалавек (у Міхайлаўскім скверы і парку Сімона Балівара), іх адвезлі ў пастарунак, праз 3 гадзіны выпусцілі ўсіх, акрамя Алеся Курца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула