БЕЛ Ł РУС

Прагрэс на расійска-ўкраінскіх газавых перамовах: цана будзе між 350 і 380

3.06.2014 / 00:34

СГ

Еўрапейскія пасярэднікі абвясцілі сёння аб поспеху на перамовах між Украінай і Расіяй аб пастаўках газу. Як паведаміў еўракамісар Этынгер, Масква пагадзілася працягваць пастаўкі, а Кіеў пакуль не будзе звяртацца ў Стакгольмскі арбітраж. Удалося выйсці і на кампрамісную цану. Яна складзе між 350 і 380 даляраў. Гэта на ўзроўні сярэдніх еўрапейскіх цэнаў. Больш за тое, кошт газу, пастаўленага ў красавіку і маі мае быць перападлічаны па гэтай цане.

Раней «Газпром» выставіў цану 485 даляраў і пагражаў перакрыць пастаўкі паліва, калі Украіна не пагодзіцца на перадаплату.

Пасля гэтага Кіеў адмовіўся ад двухбаковых перагавораў і папрасіў Еўракамісію пра пасярэдніцтва. Паралельна ўрад Арсеня Яцанюка рыхтаваў пазоў у арбітраж.

Беларусь плаціць за газ каля 170 даляраў, што робіць энергаёмістую беларускую прадукцыю больш канкурэнтаздольнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула