БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына залез на 30-метровую вышку і пагражае суіцыдам

3.06.2014 / 15:11

У Гомелі праходзіць ратавальная аперацыя: супрацоўнікі МНС спрабуюць дапамагчы мужчыну, які невядома чаго залез на 30-метровую асвятляльную апору каля чыгуначнага вакзала. 

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, мужчына знаходзіцца на асвятляльнай апоры ўжо каля паўтара-дзвюх гадзін. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён мае намер пакончыць з сабой. 

З ім зараз працуе псіхолаг МНС, ратавальнікі прыгналі вышку, разгарнулі ўнізе гэтак званы куб жыцця. Паводле слоў Габрылёва, каля асвятляльнай апоры знойдзена дарожная сумка з буйной сумай грошай і дакументамі на імя жыхара Брэста 1981 года нараджэння. Аднак пакуль невядома, ці належаць гэтыя рэчы і дакументы мужчыну на апоры.

Ноччу мужчына, які пагражаў суіцыдам, злез з 36-метровай вышкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула