БЕЛ Ł РУС

Турчынаў: Украіна пачынае перакрыццё ўсходняй мяжы Украіны

4.06.2014 / 20:24

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў аб пачатку перакрыцця ўсходняй мяжы Украіны, у прыватнасці ў цэнтральнай частцы Луганскай і на поўдні Данецкай абласцей.

«Я перакананы, што лакалізацыя тэрарыстаў будзе значна паскораная», — растлумачыў ён неабходнасць такога кроку.

Выступаючы перад журналістамі на блокпосце на ўездзе ў Славянск, Турчынаў адзначыў, што пасля перакрыцця мяжы знікне магчымасць пастаўкі зброі і баевікоў на тэрыторыю Украіны.

На мінулым тыдні старшыня Дзяржпамежслужбы Мікалай Літвін заяўляў аб намерах істотна ўзмацніць дзяржаўную мяжу, але аб поўным яе закрыцці мяжы не гаварылася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула