БЕЛ Ł РУС

У Мінску двух рабочых засыпала ў траншэі ФОТА

4.06.2014 / 23:42

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 4 чэрвеня ўдзень на вуліцы Берута.

Пра падрабязнасці інцыдэнта парталу tut.by распавёў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Пра абрушэнне грунту ў траншэі цеплатрасы насупраць дома 5 па вуліцы Берута выратавальнікі даведаліся ад медыкаў Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

На месцы выявілася, што пры правядзенні рамонтных работ у траншэі цеплатрасы глыбінёй 2 метры на двух рабочых абваліўся падмоклы ад дажджоў грунт.

Абодвух рабочых шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі з папярэднім дыягназам «асфіксія, траўматычны шок, кампрэсійная траўма».

Прычына здарэння высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула