БЕЛ Ł РУС

Драўляныя каровы з'явіліся побач з аўтавакзалам у Браславе ФОТА

5.06.2014 / 10:30

На стварэнне трох скульптур з дрэва пайшло 500 тыс рублёў.

Пра тое, хто аўтар драўляных кампазіцый і калі яны з'явіліся каля Браслаўскі аўтавакзала, Край.бай распавяла інструктар-метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Крысціна Калодка.

— Скульптуры ўсталявалі 22 мая на лужку, прылеглым да вакзала. Гэта выкананыя з дрэва ў натуральную велічыню каровы, — распавяла яна. — Іх зрабілі мясцовыя настаўнікі працы. Мне здаецца, што скульптуры стаяць у даволі прыкметным месцы. Так што ўсе госці горада могуць іх бачыць. Пакуль я чую толькі пазітыўныя водгукі пра іх: браслаўцы радуюцца, што ў горадзе з'явілася нешта новенькае, — дадала яна.

Фота Мацвея і Розы Шэрых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула