БЕЛ Ł РУС

Мужчына атрымаў моцныя апёкі, але выратаваў 10 коней

5.06.2014 / 10:24

Мужчына атрымаў цяжкія апёкі, ратуючы коней з палаючай стайні ў Мінскім раёне.

Пажар у будынку стайні аграсядзібы ў вёсцы Буцэвічы Мінскага раёна адбыўся ў ноч на 5 чэрвеня. Агонь практычна цалкам ахапіў будынак. Унутры знаходзілася 12 коней.

Знаёмы гаспадара стайні, мужчына 1963 года нараджэння кінуўся ўнутр і вывеў 10 коней.

Двое жывёл загінулі. Мужчына атрымаў цяжкія апёкі 1-3-й ступені 20% цела і быў шпіталізаваны. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

У выніку пажару быў знішчаны шыферны дах, пашкоджаныя сцены стайні. Сам будынак быў узведзены 2009 годзе. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула