БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў ужо не гаворыць пра 500 тысяч уцекачоў, а толькі пра 4

5.06.2014 / 13:58

Nashaniva.com

Пра гэта прэм'ер-міністр Расіі заявіў 5 чэрвеня на пасяджэнні ўрада.

«У нас цэлы шэраг рэгіёнаў, якія мяжуюць з Украінай, знаходзіцца ў вельмі няпростай сітуацыі, у прыватнасці, Растоўская вобласць, — сказаў ён. — Раней гэта былі адзінкі, але цяпер ужо колькасць тых, хто звярнуўся, — 4 тыс. чалавек, гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя».

«У любым выпадку людзі вельмі напалоханыя, баяцца, пры гэтым ўкраінскія ўлады не бачаць гуманітарных праблем, кажуць аб адсутнасці бежанцаў. Гэта хлусня, вядома, проста сумна гэта ўсё чуць. А так званая «сямёрка» яшчэ і разважае аб умераных дзеяннях ўкраінскай арміі супраць уласнага народа», — сказаў расійскі прэм'ер.

Раней Расія заяўляла пра 500 тысяч уцекачоў з Украіны. Цяпер гаворка ідзе толькі пра 4 тысячы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула