БЕЛ Ł РУС

Луганскія баевікі заявілі пра кантроль над 200 кіламетрамі мяжы

6.06.2014 / 09:12

СГ

Каля 150—200 кіламетраў мяжы Украіны з Расіяй знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю газеце «Комсомольская правда» прэм'ер самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Васіль Нікіцін.

«Войска паўднёвага ўсходу на сёння кантралюе 150—200 кіламетраў мяжы з Расіяй. Замкнуць сябе ў кальцо мы не даём, — сказаў Нікіцін. — Мы можам абараняцца вельмі доўга. Але ўсё роўна рыхтуем бамбасховішчы, падвозім ў іх ваду».

«Прэм'ер-міністр» абвешчаны ў вышук МУС Украіны. Яго падазраюць у здзяйсненні «наўмысных дзеянняў з мэтай змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны, або канстытуцыйнага ладу, учыненых па змове асобаў».

Учора Кабінет Міністраў Украіны прыняў рашэнне аб спыненні руху праз восем з 32 пунктаў пропуску ў Луганскай і Данецкай абласцях на мяжы з Расіяй.

Учора ўкраінскія войскі атачылі Амвросіеўку на поўдні Данецкай вобласці і працягвалі прасоўванне на ўсходзе Луганскай вобласці. Такім чынам яны хочуць узяць баевікоў у кола і адсякчы іх ад расійскай мяжы, скуль ідзе паток зброі для іх.

Баі таксама працягваліся ў раёне Славянска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула