БЕЛ Ł РУС

Зоркі ўкраінскай эстрады заспяваюць на Днях Расіі ў Крыме

6.06.2014 / 09:52

Таісія Павалій заспявае на святкаванні Дзён Расіі ў Ялце.

У канцэрце, з якога стартуе вакальны конкурс «Пяць зорак», прымуць удзел расійскія спевакі, а з украінскай павінны быць Ані Лорак і Таісія Павалій.

Прадзюсер і муж спявачкі-дэпутата Ігар Ліхута пацвердзіў удзел Павалій на правядзенні дзён Расіі.

Той факт, што Крым акупаваны расійскімі войскамі, прадстаўнікоў шоу-бізнесу не турбуе.

«Мы не ваюем, у нас няма слова «вайна», у нас ёсць пэўныя праблемы, на пэўнай тэрыторыі. Мы артысты, нас запрашаюць на фестываль. У нас у краіне, на жаль, нічога не праходзіць. Мы вырашылі прыняць запрашэнне», - сказаў Ліхута.

«Таісія — артыстка, яна спявае для людзей», — дадаў муж спявачкі.

Раней Павалій падтрымлівала прэзідэнта Януковіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула