БЕЛ Ł РУС

У Магілёве з універсітэта сарвала дах ФОТАФАКТ

6.06.2014 / 11:10

Кавалкі металапрофілю ляцелі проста на пешаходную вуліцу Ленінскую. На шчасце, ніхто не пацярпеў: людзі ў гэты час хаваліся ад дажджу ў арках і крамах.

Здарэнне адбылося 5 чэрвеня з-за моцнага ветру.

«На вуліцы Ленінскай каля 15:45 калі палілі дождж і пачаўся моцны вецер, прама на пешаходную вуліцу пачалі падаць кавалкі даху з аднаго з карпусоў універсітэта імя Куляшова. Яны з грукатам і іскрамі прызямліліся недалёка ад уваходу ў ВНУ», — распавёў відавочца здарэння Мікалай.

У выніку пад нагамі ў мінакоў аказалася больш 20-ці квадратных метраў металапрофіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула