БЕЛ Ł РУС

Карова-забойца

6.06.2014 / 11:51

Выпадак адбыўся 5 чэрвеня, каля 20.40, у вёсцы Вялікае Стахава Барысаўскага раёна.

66-гадовая жанчына ішла па абочыне, ведучы на прывязі карову. У нейкі момант карова штурхнула жанчыну, і яна павалілася, стукнуўшыся галавой аб прычэп «Фальксвагена-Пасата», які ехаў у сустрэчным кірунку.

Пенсіянерка атрымала траўмы і па дарозе ў бальніцу памерла ў машыне хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула