БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк аднаўляе выдачу крэдытаў на жыллё

6.06.2014 / 12:18

Nashaniva.com

З 9 чэрвеня ААТ «АСБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў.

Скарыстацца крэдытам могуць грамадзяне, якія заключылі дамовы куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўным заказе ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта ад 08.05.2013 №215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў».

Названыя крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да 15 гадоў, з выплатай 37,5% гадавых за фактычны час карыстання крэдытам.

Максімальная сума крэдыту — да 75% кошту набыцця жылога памяшкання (для шматдзетных сем'яў, якія маюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей — 95%) у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «АСБ Беларусбанк» па тэлефоне 147, а таксама ў любой установе банка, паведамляецца на сайце банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула