БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» плануе ў чэрвені правесці мерапрыемствы па барацьбе са спам-рассылкай

6.06.2014 / 20:50

РУП «Белтэлекам» плануе ў чэрвені правесці мерапрыемствы, скіраваныя на мінімізацыю рассылак спам-паведамленняў з тэрыторыі Беларусі. Звязана гэта з вялікай колькасцю спаму, які адпраўляецца, часта без ведама абанентаў, з заражаных вірусамі камп'ютараў. 

У прыватнасці, як паведамляе «Белтэлекам», «для абанентаў, ад якіх будзе зафіксавана спам-рассылка, будзе закрыта магчымасць адпраўкі электронных паведамленняў па пратаколе SMTP праз 25-ы порт паштовага кліента». 

«Белтэлекам» прапануе абанентам праверыць свае камп'ютары на наяўнасць вірусаў і траянскіх праграм, а пры іх выяўленні правесці лячэнне або выдаленне заражаных аб'ектаў. 

Карыстальнікам паштовых кліентаў (Outlook Express, The Bat, Thunderbird і да т.п.), у выпадку ўзнікнення праблем з адпраўкай паштовых паведамленняў, рэкамендуецца ўказаць у настройках паштовай праграмы абароненыя версіі пратакола SMTP (порты 587 і 465), калі працу з гэтымі портамі падтрымлівае паштовы сервер, які выкарыстоўваецца. 

У паведамленні «Белтэлекама» таксама гаворыцца, што ўладальнікаў электронных паштовых скрыняў на рэсурсах gmail.com, mail.ru і т.п., гэтыя мерапрыемствы не закрануць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула