Усё вельмі і вельмі кепска: ФІФА пра гатоўнасць Бразіліі да ЧС-2014
ФІФА лічыць Бразілію цалкам не гатовай да чэмпіянату свету па футболе, які стартуе 12 чэрвеня.
Чыноўнікі міжнароднай федэрацыі на ўмовах ананімнасці не могуць даць нават мінімальных гарантый бяспекі ўдзельнікам турніру, інфармуе Estadao.
«Усё вельмі і вельмі дрэнна. Нам трэба ўсё пераасэнсаваць, каб не дапусціць такое ў будучыні. Мы не можам даць нават мінімальныя гарантыі бяспекі. Некаторыя стадыёны яшчэ нават не прайшлі тэставыя выпрабаванні пры поўных трыбунах», — распавёў прадстаўнік ФІФА.
ЧС-2014 пройдзе ў Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня. За некалькі дзён да пачатку турніру ў Сан-Паўлу назіраюцца вялізныя чэргі па білеты на матчы.