БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі вырасла колькасць свабодных працоўных месцаў

9.06.2014 / 11:06

У першым квартале 2014 на эстонскіх прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях было 7200 вакансій, што на 13% больш, чым у папярэднім квартале і на 3% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.

Каэфіцыент свабодных працоўных месцаў (суадносіны колькасці вакансій да агульнай колькасці працоўных месцаў) у першым квартале 2014 складаў 1,3%.

Самы высокі каэфіцыент вакансій быў у сферы паслуг (3,3%), а самы нізкі — у сферы нерухомасці (0,04%). Да сферы паслуг належаць пральні, хімчысткі, салоны прыгажосці, рамонт камп'ютараў і тавараў першай неабходнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула