БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці адкрыты новы паклад нафты

9.06.2014 / 13:47

У Гомельскай вобласці адкрыта новая залеж (паклад) нафты. Насычаны вуглевадароднай сыравінай пласт знойдзены ў паўднёвай частцы рэгіёну, паведамілі ў прэс-службе аб'яднання «Беларуснафта».

Фантанны прыток бязводнай нафты быў атрыманы ў Хойніцкім раёне ў выніку будаўніцтва разведачнай свідравіны №5 Заходне-Калінінскага радовішча на глыбіні 4236-4241 м. Пачатковы дэбіт свідравіны склаў амаль 30 т у суткі.

У Беларусі ў распрацоўцы знаходзяцца больш за 60 радовішчаў нафты. Агульны фонд свідравін складае амаль тысячу адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула