БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Эквадор дамаўляюцца аб узаемнай адмене віз

9.06.2014 / 20:33

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Эквадор аб узаемнай адмене віз.

Адпаведны ўказ ён падпісаў 9 чэрвеня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. 

На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў. 

Рэспубліка Эквадор — дзяржава на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі. На захадзе Эквадор абмываецца Ціхім акіянам, на поўначы мяжуе з Калумбіяй, на ўсходзе і поўдні — з Перу. У склад Эквадора ўваходзяць Галапагоскія астравы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула