БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Сербію

11.06.2014 / 16:58

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Сербія.

Як чакаецца, кіраўнік беларускай дзяржавы 12 чэрвеня правядзе перагаворы са сваім калегам Таміславам Нікалічам у фармаце «сам-насам», а затым адбудуцца перагаворы прэзідэнтаў у пашыраным складзе.

Запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Сербскім Ірынеем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У час візіту Лукашэнкі ў Сербію ў Бялградзе пройдуць Беларуска-сербскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа.

Кіраўнік беларускай дзяржавы тройчы наведваў Сербію: у 1998, 1999 і 2009 гадах. У сакавіку 2013 года ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся прэзідэнт Сербіі.

Прыярытэтным напрамкам развіцця беларуска-сербскіх адносін па-ранейшаму з'яўляецца пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое значна ажывілася пасля падпісання ў 2009 годзе двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула