БЕЛ Ł РУС

У вёсцы пад Лельчыцамі знайшлі павешанымі двух маладых мужчын

12.06.2014 / 09:13

У вёсцы Сярэднія Печы Лельчыцкага раёна 10 чэрвеня мясцовыя жыхары знайшлі павешанымі двух маладых мужчын 22 і 23 гадоў.

Адзін з іх працаваў трактарыстам у мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве, другі быў студэнтам Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта.

Як паведамілі жыхары вёскі Сярэднія Печы, загінулыя не былі жанатыя, жылі з бацькамі. Пра прычыны магчымага самагубства аднавяскоўцы не выказваюцца.

У Лельчыцкім РАСК пацвердзілі інфармацыю пра смерць дваіх вяскоўцаў, дадаўшы, што праводзіцца праверка.

Адна з версій гібелі хлопцаў — самагубства. Ці звязаны магчымыя суіцыды паміж сабой, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула