БЕЛ Ł РУС

Выбух у шахце пад Данецкам: дзевяць гарнякоў зніклі

12.06.2014 / 09:51

Выбух газапаветранай сумесі адбыўся ўначы ў чацвер, 12 чэрвеня, у шахце «Гранд-Інвест Плюс» у Данецкай вобласці Украіны. У забоі ў момант здарэння знаходзіліся дзевяць гарнякоў, іх лёс пакуль невядомы.

У пошукава-выратавальных работах задзейнічаны чатыры аддзяленні Дзяржаўнай ваенізаванай горнавыратавальнай службы Мінэнергавугаля.

Выбух у шахце, якая знаходзіцца ў горадзе Кіраўскае Шахцёрскага раёна, адбыўся на глыбіні каля 300 метраў. Узгарання пасля выбуху не ўзнікла. Працы на шахце часова прыпыненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула