БЕЛ Ł РУС

Старшыня Еўракамісіі Барозу прыляцеў у Малдову

12.06.2014 / 11:13

Самалёт з еўрапейскай дэлегацыяй прызямліўся ў кішынёўскім аэрапорце вечарам 11 чэрвеня. У аэрапорце кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу сустрэў прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ.

Афіцыйны прыём з ваеннымі ўшанаваннямі адбудзецца сёння, таксама ўпройдуць перамовы з кіраўніком малдаўскага ўрада.

Юрый Лянкэ і Жазэ Мануэл Барозу падпішуць шэраг дакументаў, затым правядуць сумесны брыфінг. Запланавана падпісанне чатыры пагадненняў на агульную суму звыш 50 мільёнаў еўра, якія выдзеліць Еўрасаюз. Грошы пойдуць на развіццё энергетыкі і малдаўскіх вёсак. Старшыня Еўрапейскай камісіі прыме ўдзел у канферэнцыі інвестараў Малдова — ЕС.

Еўрапейскі госць сустрэнецца з кіраўніком дзяржавы Мікалаем Цімафці, спікерам Ігарам Корманам і з лідарамі парламенцкіх фракцый. Кіраўнік Еўракамісіі ўжо бываў у Кішынёве - у лістападзе 2012 года, тады ён казаў, што бачыць краіну часткай Еўрапейскага саюза, і што Малдова паказала самы вялікі прагрэс сярод краін Усходняга партнёрства.

Раней зазначалася, што 27 чэрвеня Малдова павінна падпісаць Дамову аб асацыяцыі з ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула