П'яны матацыкліст збіў насмерць сямігадовую дзяўчынку
П'яны матацыкліст насмерць збіў дзіця ў Бабруйскім раёне, паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Ганна Банадык.
Трагедыя адбылася 11 чэрвеня ў вёсцы Брожа Бабруйскага раёна. 33-гадовы мужчына ехаў на незарэгістраваным матацыкле.
Ён быў п'яны, а таксама не меў пасведчання кіроўцы, бо ніколі яго не атрымліваў.
Каля аднаго з жылых дамоў матацыкліст не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і здзейсніў наезд на 7-гадовую дзяўчынку, якая ішла разам са сваёй бабуляй. Дзіця загінула.
Заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.317 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Кіроўца затрыманы. Мужчына ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне без пасведчання.