БЕЛ Ł РУС

У баевікоў Данбаса з'явіліся танкі

12.06.2014 / 12:08

Nashaniva.com

Два танкі выехалі з горад Снежнае Луганскай вобласці ў кірунку вёскі Саур-Магілы на мяжы з Расійскай Федэрацыяй, дзе адбываецца бой.

Горад Снежнае знаходзяцца недалёка ад мяжы з Расіяй, на тым яе адрэзку, які кантралююць баевікі.

Гэта першы зафіксаваны выпадак з'яўлення ў баевікоў танкаў. У іх на ўзбраенні ёсць шмат БТРаў. Некалькі штук іх яны захапілі ва ўкраінскіх вайсковых частках, большую частку, з іх словаў, «купілі ў Расіі».

Актыўнасць украінскай арміі знізілася пасля таго як новаабраны прэзідэнт Пятро Парашэнка прапанаваў план мірнага ўрэгулявання канфлікту.

Тым часам у інтэрнэце баевікі праводзяць набор лётчыкаў на самалёты і верталёты і танкістаў у экіпажы танкаў Т-72.

Акрамя гэтага «Армія паўднёвага ўсходу» набірае гранатамётчыкаў, агнямётчыкаў, аператараў ПТРК, ПЗРК, ЗРК, АГС-17.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула