БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі дасталі з каналізацыйнага калодзежа мужчыну ў стане алкагольнай комы

13.06.2014 / 11:22

У Крычаве ратавальнікі дасталі мужчыну ў алкагольнай коме з каналізацыйнага калодзежа.

Мужчына 1960 года нараджэння 12 чэрвеня па неасцярожнасці зваліўся ў каналізацыйны калодзеж ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Глыбіня калодзежа - 4 м, дыяметр - 1,5 м. Сам выбрацца ён не мог.

Пасля даставання пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне ў стане сярэдняй ступені цяжкасці з папярэднім дыягназам «алкагольная кома».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула