БЕЛ Ł РУС

У Луганску на канспіратыўнай кватэры забілі разведчыка МУС Украіны

14.06.2014 / 09:41

СГ

Забойства адбылося ў выніку здрады.

Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«Пазаўчора ў Луганску на канспіратыўнай кватэры быў забіты супрацоўнік нашай выведкі. Хтосьці здрадзіў, нехта здаў канспіратыўную кватэру», — сказаў ён, перадаюць «Навіны Данбаса».

Нагадаем, учора каля будынку МУС Украіны ў Кіеве прайшоў мітынг нацыяналістаў з патрабаваннем звольніць начальніка міліцыі Данецкай вобласці Канстанціна Пажыдаева. Яны вінавацяць яго ў дапамозе тэрарыстам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула