БЕЛ Ł РУС

«Газпром» падаў пазоў на «Нафтагаз Украіны» на $4,5 млрд у Стакгольмскі арбітраж

16.06.2014 / 10:27

Бі-Бі-Сі

Расійская кампанія «Газпром» падала пазоў у Стакгольмскі арбітраж на 4,5 млрд даляраў да «Нафтагазу Украіны», заявілі ў кампаніі.

Падача пазову звязана з невыкананнем «Нафтагазам» сваіх абавязацельстваў па кантракце, заключанага ў 2009 годзе, і адсутнасці з яго боку плацяжоў, гаворыцца ў паведамленні «Газпрома».

Раней у «Нафтагазе» таксама заяўлялі пра гатоўнасць падаць пазоў да «Газпрому» ў Стакгольмскі арбітраж.

А 9-й раніцы панядзелка паводле кіеўскага часу «Газпром» перавёў «Нафтагаз» на рэжым перадаплаты паставак газу, што фактычна азначае спыненне падачы паліва ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула