БЕЛ Ł РУС

Станцыі мінскага метро, дзе больш за ўсё кішэнных злодзеяў: спіс

16.06.2014 / 15:59

Першае месца сярод злачынстваў у мінскім метро займаюць крадзяжы маёмасці, гаворыцца ў паведамленні УУС па ахове метрапалітэна. 

«Дзякуючы планамернай прафілактычнай працы нам удалося знізіць працэнт крадзяжоў у метро з пачатку гэтага года больш як у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, — паведаміў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Дзмітрый Млынарчык. — Але гэта не гаворыць аб тым, што праблема крадзяжоў выкаранена цалкам». 

Паводле слоў Млынарчыка, часцей за ўсё кішэннікі арудуюць на станцыях «Каменная Горка», «Інстытут культуры», «Плошча Леніна», «Пятроўшчына» і «Пушкінская».

Асноўная маса злачынстваў учыняецца ў прамежку з 14.00 да 22.00. Часцей за ўсё іх ахвярамі становяцца жанчыны. Найболей папулярныя крадзяжы мабільных тэлефонаў і кашалькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула