БЕЛ Ł РУС

Сарказі афіцыйна западозрылі ў карупцыі

2.07.2014 / 09:34

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі афіцыйна стаў падазраваным па крымінальнай справе аб «гандлі уплывам».

Сарказі паўстаў перад суддзёй позна ўначы ў аўторак пасля допыту ў паліцыі, які працягваўся 15 гадзін.

Лічыцца, што Сарказі стаў першым экс-кіраўніком дзяржавы ў найноўшай гісторыі Францыі, які падвергся паліцэйскаму допыту. Яго папярэднік, Жак Шырак, хоць і быў умоўна асуджаны ў 2011 годзе за фінансавыя махінацыі і парушэнне даверу ў бытнасць мэрам Парыжа, ніколі не быў затрыманы.

Згодна з французскім законам, суддзя будзе абавязаны разгледзець матэрыялы справы і прыняць рашэнне аб тым, ці дастаткова іх для прад'яўлення Сарказі абвінавачванняў.

У свае 59 гадоў Сарказі, які займаў пасаду прэзідэнта з 2007 па 2012 год, спадзяецца зноў выставіць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года. Раскручванне крымінальнай справы можа істотна парушыць гэтыя планы.

Разам з Сарказі па справе праходзіць яго адвакат Т'еры Эрзог, а таксама суддзя Жыльбэр Азібер, які ведаў аб ходзе расследавання і быццам бы ўступіў у недапушчальныя кантакты з прэзідэнтам і яго атачэннем.

Грошы Кадафі

Першапачаткова следства займалася праверкай сцвярджэнняў аб тым, што выбарчы фонд Сарказі ў 2007 годзе незаконна атрымліваў фінансаванне ад былога лівійскага лідара Муамара Кадафі.

Але да гэтага дадаліся пакуль неправераныя сведчанні аб тым, што Сарказі абяцаў суддзі Азіберу прэстыжную пасаду ў Манака ў абмен на інфармацыю аб ходзе расследавання.

Таксама вылучаецца версія аб тым, што Азібер папярэдзіў адваката прэзідэнта аб тым, што ў рамках расследавання тэлефон Сарказі праслухоўваецца.

Азібер уваходзіць у склад апеляцыйнага суда — адной з найвышэйшых судовых інстанцый Францыі.

Сарказі настойвае, што ўсе абвінавачванні супраць яго палітычна матываваныя.

Прыхільнікі былога прэзідэнта паказваюць на тое, што кожны раз, калі Сарказі робіць крок да вяртання ў вялікую палітыку, у прэсу прасочваюцца новыя адкрыцці аб ходзе крымінальнай справы.

Французскія правыя падазраюць, што гэта адбываецца не без удзелу кіруючых сацыялістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула